Аўсгейр Аўсгейрсан
| Аўсгейр Аўсгейрсан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісл.: Ásgeir Ásgeirsson | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Свейн Б'ёрнсан | ||||||
| Пераемнік | Крысціян Эльд'яўрн | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Tryggvi Þórhallsson[d] | ||||||
| Пераемнік | Hermann Jónasson[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Tryggvi Þórhallsson[d] | ||||||
| Пераемнік | Eysteinn Jónsson[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 мая 1894[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
15 верасня 1972[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Dóra Þórhallsdóttir[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аўсгейр Аўсгейрсан (ісл.: Ásgeir Ásgeirsson [ˈausceir̥ ˈausceir̥sɔn]; 13 мая 1894 — 15 верасня 1972) — ісландскі палітык, у 1932—1934 — прэм'ер-міністр Ісландыі, у 1952—1968 — 2-і прэзідэнт Ісландыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 мая 1894 года. У 1915 годзе скончыў з адзнакай тэалагічны факультэт ісландскага універсітэта ў Рэйк’явіку, аднак быў прызнаны занадта маладым для таго, каб стаць пастарам. У 1917 годзе ажаніўся з Дорай Торхальсдотцір, бацька якой быў біскупам Ісландыі, а брат — Трыгві Торхальсан — у 1927—1932 гадах быў прэм’ер-міністрам Ісландыі.
У 1923—1952 гадах — дэпутат альтынга ад Прагрэсіўнай партыі, старшынёй якой быў у 1932—1933 гадах. У 1931—1934 міністр фінансаў і ў 1932—1934 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада сацыял-дэмакратаў і прагрэсістаў. У 1934 перайшоў у Сацыял-дэмакратычную партыю, з якой выйшаў у сувязі з выбраннем на пасаду прэзідэнта. З 1938 года да свайго абрання Прэзідэнтам Аўсгейрсан быў дырэктарам ісландскага банка «Утвегсбанкі Ісландс». Пасля смерці 25 студзеня 1952 г. першага Прэзідэнта Ісландыі Свейна Б’ёрнсана Аўсгейрсан 1 жніўня 1952 г. стаў Прэзідэнтам. Пераабіраўся ў 1956, 1960 і 1964 гадах, усе тры разы аўтаматычна станавіўся прэзідэнтам у сувязі з адсутнасцю іншага кандыдата. Неўзабаве пасля пачатку чацвёртага тэрміна памерла ад лейкеміі яго жонка. Аўсгейрсан прымае рашэнне не балатавацца на пяты тэрмін у 1968 годзе і аказвае падтрымку кандыдату ў прэзідэнты, свайму зяцю Гунару Тродсану, аднак нечакана той прайграе Крысціяну Эльд’яўрну.
Зноскі
- 1 2 Ásgeir Ásgeirsson // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Ásgeir Ásgeirsson // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.