Іанічна-Адрыятычны трубаправод
Іанічна-Адрыятычны трубаправод | |
---|---|
англ.: Ionian Adriatic Pipeline | |
Месцазнаходжанне | |
Краіна |
Албанія Чарнагорыя Боснія і Герцагавіна Харватыя |
Пачатак | Фіеры, Албанія |
Праз | Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна |
Канец | Спліт, Харватыя |
Агульныя звесткі | |
Від | прыродны газ |
Тэхнічныя звесткі | |
Даўжыня | 516 км |
Прапускная здольнасць | 5×109 м3 у год |
Іанічна-Адрыятычны трубаправод (ІАТ) (англ.: Ionian Adriatic Pipeline, IAP) — праект газаправода ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Ён будзе праходзіць ад горада Фіеры ў Албаніі праз Чарнагорыю і Боснію і Герцагавіну да Спліта ў Харватыі, уключаючы ў сябе падводныя ўчасткі Бар — Будва, Добрэч — Прэўлака, Цаўтат — Пелешац.
У Фіеры IAP будзе злучаны з Трансадрыятычным трубаправодам. Trans Adriatic Pipeline AG падпісала мемарандумы аб узаемаразуменні з распрацоўшчыкамі праекта IAP, уключаючы Plinacro (Харватыя), BH-Gas (Боснія і Герцагавіна), а таксама ўрадамі Чарнагорыі і Албаніі[1][2][3].
У Спліце трубаправод будзе злучаны з існуючай газатранспартнай сістэмай Харватыі. Акрамя таго, ён можа быць звязаны з іншай новай газавай інфраструктурай, у тым ліку з тэрміналам Крк LNG Hrvatska у Крк[1][2].
Даўжыня трубаправода будзе складаць 516 кіламетраў (321 міль). Трубаправод будзе двунакіраваным, а яго магутнасць будзе складаць 5 мільярдаў кубаметраў (180 мільярдаў кубічных футаў) прыроднага газу за год[1][2].
Міністэрская дэкларацыя па праекце IAP была падпісана 25 верасня 2007 года ў рамках Энергетычнай супольнасці[4].
У 2016 годзе SOCAR пагадзілася выступіць тэхнічным кансультантам і падпісала з прадстаўнікамі краін мемарандум аб супрацоўніцтве. Да праекту таксама далучыўся кансорцыум TAP.
У 2019 годзе харвацкі аператар Plinacro, албанскі Albgaz, чарнагорскі Montenegro Bonus і баснійскі BH-Gas дамовіліся пра стварэнне сумеснага прадпрыемства для будаўніцтва газаправода, у якім яны будуць мець роўныя долі. Але будаўніцтва зацягнулася, і плануецца ўвесці ў эксплуатацыю газаправод толькі да 2025 года.
Зноскі
- ↑ а б в Badalova, A. (2011-07-25). "TAP, Albania Consider Linking Pipelines". Downstream Today(англ.). Trend News Agency. Праверана 2023-01-21.
- ↑ а б в "MOUC signed for TAP-IAP interconnection". Pipelines International(англ.). 2011-08-02. Праверана 2023-01-21.
- ↑ "TAP pipeline, Bosnia's BH-Gas ink cooperation agreement". PennEnergy(англ.). PennWell Corporation. 2011-04-07. Праверана 2023-01-21.
- ↑ Ministerial declaration on the Ionian Adriatic Pipeline project (англ.)(недаступная спасылка). Энергетычная супольнасць. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 21 студзеня 2023.