Іван Іванавіч Затынайчанка
Іван Іванавіч Затынайчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1977 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Іванавіч Затынайчанка (29 студзеня 1919, в. Жыгайлаўка, Курская губерня, РСФСР — 25 чэрвеня 1977, Жыгайлаўка, Белгародская вобласць, РСФСР) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў пачатковую сярэднюю школу. Працаваў у сялянскай гаспадарцы, затым у калгасе. У 1939 годзе скончыў 3 курса сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Новы Аскол.
У Чырвонай Арміі з 1939 года. Служыў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода ў складзе 18-й арміі Адэскай ваеннай акругі.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Быў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода, палітруком роты, намеснікам камандзіра стралковай роты па палітчасці, камандзірам танкавага ўзвода, роты. Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых палітрукоў Паўднёвага фронту, у 1943 годзе — афіцэрскую танкавую школу ў горадзе Казань. Член КПСС з 1942 года. У баях чатыры разы паранены.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Івану Іванавічу Затынайчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна (24.03.1945), Чырвонага Сцяга (04.08.1944), Аляксандра Неўскага (24.09.1944), Айчыннай вайны 1-й ступені (25.04.1945), медалём «За адвагу» (22.03.1942).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Затынайчанка на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Курскай губерні
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Белгародскай вобласці
- Пахаваныя ў Белгародскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці
- Члены КПСС
- Танкісты СССР
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне