Іван Іванавіч Мацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Мацкевіч
Дата нараджэння 9 красавіка 1947(1947-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2017(2017-12-10) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці з 1968
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
IMDb ID 0559349

Іван Іванавіч Мацкевіч (9 красавіка 1947, Грабава, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць — 10 снежня 2017, Мінск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара А. І. Бутакова). З 1981 па 1996 год — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра.

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага працаваў з 2 верасня 1996 года. Сыграў Пане Каханку ў аднайменным спектаклі Андрэя Курэйчыка, Генрыха ІІ («Леў зімой»), многія іншыя ролі.

Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2017).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Хлеб пахне порахам» — Горбач, рэж. В. Нікіфараў (1973);
  • «Нянавісць» — Сцяпан Булыга, рэж. С. Гаспараў (1977);
  • «Арцём» — Арцём, рэж. Ю. Рогаў (1978);
  • «Побач з камісарам» — Мірон, рэж. А. Чакмянёў (1978);
  • «Трэцяга не дадзена» — Пракоп Вялічка, рэж. І. Дабралюбаў (1980);
  • «Вазьму твой боль» — Шышка, рэж. М. Пташук (1980);
  • «Ветразі майго дзяцінства» — Мурашка, рэж. Л. Мартынюк (1981);
  • «Дзяржаўная мяжа. Фільм 3-ці: Усходні рубеж» — Камендант памежнай заставы, рэж. Б. Сцяпанаў, В. Нікіфараў (1982);
  • «Раскіданае гняздо» — Кіраўнік, рэж. Б. Луцэнка (1982);
  • «Казка пра Зорнага хлопчыка» — Егер, рэж. Л. Нячаеў (1983);
  • «Тата» — Трэнер па боксе, рэж. А. Карпаў (1985);
  • «Сакрэтны фарватар» — Данчанка, рэж. В. Кастраменка (1987);
  • «Давід Гарадзецкі» — Гарадзецкі, рэж. Н. Гаркунова (1988);
  • «Вайна» — Генерал Паўлаў, рэж. Т. Ляўчук (1989);
  • «Свабодная зона» — Марак, рэж. Д. Зайцаў (1992);
  • «Хрусталёў, машыну!» — Стакун, рэж. А. Герман (1994);
  • «Анастасія Слуцкая» — Военачальнік Цімур, рэж. Ю. Елхаў (2003);
  • «Курсанты» — Генерал, рэж. А. Кавун (2005);
  • «Мужчыны не плачуць» — Бізнесмен, рэж. С. Баброў (2005);
  • «Маёр Ветраў» — Генерал, рэж. А. Франскевіч-Лае (2007);
  • «Ворагі» — Нямецкі афіцэр, рэж. М. Можар (2007).