Іван Іванавіч Паўлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іван Іванавіч Паўлоўскі (30 ліпеня 1954, в. Святая Воля, Івацэвіцкі раён, Брэсцкай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1978). Настаўнічаў. 3 1983 у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—92 загадчык лабараторыі пачатковага навучання, у 1990—2002 загадчык аддзела дыдактыкі, з 2002 загадчык лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і літаратуры).

Навуковыя працы па методыцы навучання беларускай мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пачатковага навучання. Аўтар падручнікаў па беларускай мове для 1 — 4-га класаў школ з беларускай мовай навучання.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга для настаўніка: 1-ы кл. Мн., 1987 (у сааўт.).
  • Кніга для настаўніка 2 класа. Мн., 1990.
  • Беларуская мова ў 4 класе. Мн., 1995.
  • Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдакт. даслед. Мн., 1998.
  • Навучанне роднай мове ў 1 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. Мн., 1998.
  • Навучанне беларускай мове ў 4 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. Мн., 1998.
  • Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці // Пач. навучанне. 1998. № 3.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.