Перайсці да зместу

Іван Ігнатавіч Крукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
іван Ігнатавіч Крукаў
Дата нараджэння 10 студзеня 1910(1910-01-10)
Месца нараджэння в. Чарнава, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 20 чэрвеня 1994(1994-06-20) (84 гады)
Месца смерці Чарнігаў, Украіна
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19411945
Званне
Яфрэйтар
Яфрэйтар
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Горад Усурыйск, Усурыйскае Вышэйшае Ваеннае Аўтамабільнае Каманднае Вучылішча

Іван Ігнатавіч Крукаў (10 студзеня 191020 чэрвеня 1994) — яфрэйтар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Крукаў нарадзіўся 10 студзеня 1910 года ў вёсцы Чарнава (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння Канскага аўтадарожнага тэхнікума пражываў і працаваў у Карымскім раёне Чыцінскай вобласці. У 1941 годзе Крукаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года яфрэйтар Іван Крукаў быў старшым вадзіцелям 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна 6-й пантонна-маставой брыгады Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У перыяд з 25 верасня па 8 кастрычніка 1943 года Крукаў удзельнічаў у пераправе праз Днепр у раёне сеў Калька і Гусеніцы Барыспільскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай ССР. Калі паром Крукава быў пашкоджаны варожым снарадам, ён аператыўна ліквідаваў прабоіну і працягнуў выконваць баявую задачу. Увогуле за азначаны перыяд ён пераправіў 47 артылерыйскіх гармат, 3570 скрынь з боепрыпасамі і каля 2500 байцоў і камандзіраў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года яфрэйтар Іван Крукаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2481[1][2].

Пасля заканчэння вайны Крукаў быў дэмабілізаваны. Жыў спачатку ў пасёлку Дарасун, пазней пераехаў у Чарнігаў.

Памёр 20 чэрвеня 1994 года, пахаваны на Яцеўскіх могілках Чарнігава[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Імя воіна-вадзіцеля, Героя Савецкага Саюза І. І. Крукава ўвекавечана на сцяне памяці Усурыйскага вышэйшага ваеннага аўтамабільнага каманднага вучылішча.

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.