Іван Ігнацьевіч Васілевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Ігнацьевіч Васілевіч
Дата нараджэння 15 лютага 1941(1941-02-15) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Іван Ігнацьевіч Васілевіч (15 лютага 1941, ст. Палессе, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі інстытутаў Белдзіправадгаса (1972), Сельгастэхпраекта (1976), лабараторны корпус Белдзіправадгаса (1980), комплексы будынкаў УНДІТІМЖ (19791983), эксперыментальнай вытворчасці Інстытута тэхнічнай кібернетыкі, СКТБ з вопытнай доследнай Інстытута фізікі АН БССР (1986), галоўны павільён будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР, паліклініка МУС па вул. Мяснікова (1988) у Мінску, планіроўка і забудова пас. Таксімо на БАМе (1986), аўтар Дома Саветаў у Слуцку (1986).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект Дома архітэктара (1974, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]