Будслаўскі сельсавет
Будслаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Будслаў |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 061 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222374 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Бу́дслаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Будслаў.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вераб’ёўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антанова, Арэхава, Бараўкі, Баркоўшчына, Забегі, Загор’е, Ілава, Каралінава, Петрачкі, Рэпішча, Яцкавічы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1338 чалавек[2], з іх 97,3 % — беларусы, 1,6 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1061 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.