Перайсці да зместу

Іван Ільіч Рубін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Ільіч Рубін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 студзеня 1954(1954-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1993(1993-06-28) (39 гадоў)
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Іван Ільіч Рубін (29 студзеня 1954, хутар Раздоры, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць — 28 чэрвеня 1993) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 студзеня 1954 года. Дзяцінства будучага паэта прайшло на хутары Раздоры Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, да якога балюча і нястрымна ў вершах і наяве ён вяртаўся ўсё сваё кароткае і драматычна напружанае жыццё[1].

У 1971 годзе скончыў Засульскую сярэднюю школу, у 1976 годзе — беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Друкавацца пачаў у 1971 годзе ў раённай газеце «Прамень». У студэнцкія гады змяшчаў вершы ў рэспубліканскіх газетах і часопісах[1].

Працоўную дзейнасць Іван Рубін пачаў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Суткаўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна. У 1976—1979 гадах займаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі. 3 1979 года працаваў на Рэспубліканскім радыё рэдактарам галоўнай рэдакцыі народнай гаспадаркі, адказным сакратаром, старшым рэдактарам, у 1984 годзе — у выдавецтве «Юнацтва», у 1985—1987 гадах настаўнікам Мінскай СШ № 132, з 1987 года супрацоўнік газет «Мінская праўда», «Народная газета», «Звязда»[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.

Трагічна загінуў 28 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на могілках вёскі Ячонка Стаўбцоўскага раёна[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая кніга паэзіі «Над вечнасцю гнязда», якая выйшла ў 1984 годзе, засведчыла бясспрэчны талент паэта, яго глыбокі, удумлівы погляд на жыццё, разуменне настрояў і пачуццяў чалавечай душы. Кніга прасякнута любоўю да роднага краю, шчымлівай тугой па маці, напоўнена адчуваннем адзіноты. Адраджэнне роднай культуры і мовы, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, зварот да спрадвечнага, што паволі знікала, — галоўныя матывы наступных зборнікаў вершаў і паэм «Вянок надзеі» (1990), «Набытак» (1992)[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць…
  2. Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.