Іван Антонавіч Летка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Антонавіч Летка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1935(1935-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1999
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Іван Антонавіч Летка (14 чэрвеня 1935, былы маёнтак Масаляны, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 1999, Масква) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Масалянскай сярэдняй школы (1954) вучыўся ў медыцынскім вучылішчы ў Маскве. Служыў у Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся (1955), працаваў грузчыкам на бетонавым заводзе № 5 у Маскве, муляром-дэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі. У 1967 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1960—1985 гг. працаваў на аўтазаводзе імя Ліхачова кавалём, майстрам, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам участка, інжынерам па кадрах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1959 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Тры крокі да сонца» (1967), «Тры верасні» (1970), «Грамы на зімоўцы» (вершы і паэма, 1974).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]