Іван Васілевіч Мядзведзеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Васілевіч Мядзведзеў
Дата нараджэння 28 лютага 1913(1913-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1998(1998-01-26) (84 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Іван Васілевіч Мядзве́дзеў (28 лютага 1913, г. Сатка, Чалябінская вобласць — 26 студзеня 1998) — беларускі і літоўскі архітэктар-мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1946 годзе. З 1947 года працаваў архітэктарам-мастаком у Вільнюсе, у 1951—1954 гадах выкладаў у Вільнюскім мастацкім інстытуце. З 1958 года ў Мінску, з 1959 года галоўны мастак Упраўлення архітэктуры Мінгарвыканкама, у 1967—1969 гадах рэдактар Міністэрства культуры Беларусі[1].

Член Саюза архітэктараў СССР і Саюза мастакоў з 1948 года. Пражываў у г. Мінск[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у афармленчым і тэатральна-дэкаратыўным мастацтве, станковай графіцы, плакаце, архітэктурным праектаванні[1]. Аўтар праектаў інтэр’ераў грамадскіх будынкаў Вільнюса (1946—1951), святочнага афармлення Мінска (1959—1973), сцэнаграфіі спектакляў[2]. Аўтар афармлення павільёна ВДНГ СССР у Маскве (1967), дзён культуры Беларусі ва Ульянаўску (1969) і інш. Стварыў серыі акварэльных і пастэльных пейзажаў «Па роднай краіне» (1936—1981), «Самарканд» (1942—1943), «Ленінград» (1945—1946), «Вільнюс» (1947—1958), «Мінск» (1958—1983), партрэтаў беларускіх архітэктараў (1982—1984) і інш[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі, Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЛітССР (1951, 1954).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Мядзведзеў Іван Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 2,0 2,1 Медведев Иван Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]