Іван Васільевіч Боднар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Васільевіч Боднар
Дата нараджэння 20 ліпеня 1940(1940-07-20) (83 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Іван Васілевіч Боднар (нар. 20 ліпеня 1940, с. Доўгае, Іршаўскі раён, Закарпацкая вобласць, Украіна) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1989), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ужгарадскі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1964), Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (аспірантура, 1969).

Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (1977—1982, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1982, факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра праектавання інфармацыйна-камп’ютарных сістэм, прафесар і адначасова загадчык НДЛ «Монакрышталі складаных паўправадніковых злучэнняў», у 1990—2014 — загадчык кафедры хіміі).

Навуковыя інтарэсы: сінтэз і вырошчванне монакрышталёў складаных паўправадніковых злучэнняў і даследаванне іх фізіка-хімічных і фізічных уласцівасцей.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Тройные полупроводниковые соединения AI BIII C2VI и твердые растворы на их основе: получение, свойства и возможность использования : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Боднарь Иван Васильевич. — Минск, 1988.
  • Исследование системы MnIn2S4-AgIn5S8 / И. В. Боднарь, Чан Бинь Тхан // Доклады БГУИР. — Минск, 2018. — № 1. — С. 57—64.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боднар Іван Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Боднарь Иван Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 434.
  • Боднарь Иван Васильевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 238—239.