Іван Васільевіч Цітавец
| Іван Васільевіч Цітавец | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1936 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | літаратар, паэт-песеннік |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
Іван Васільевіч Цітавец (нар. 7 кастрычніка 1936, в. Вялікі Вязок, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратар, паэт-песеннік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёна Мінскай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння сямігодкі. Скончыў Маскоўскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Па адукацыі — інжынер-механік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — педагогам. Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выдаў кнігі «Дзіўная старана» і «Сполохи», а таксама зборнік песень «Ёсць любоў у мяне…». Творы на яго вершы выконваюць народны хор Цітовіча, калектывы «Церніца», «Вербніца», «Бяседа», ансамбль «Свята»[1]. Шэраг песень на вершы Івана Цітаўца напісаў кампазітар Мікалай Яцкоў.
Зноскі
- ↑ Ілона Бутоўская. Паэт-песеннік Іван Цітавец адзначае 75-годдзе. Белтэлерадыёкампанія (1 сакавіка 2011). Праверана 9 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Шавыркін. Квітней, мой сад // Звязда : Газета. — 13 снежня 2006. — № 265 (25854). — ISSN 1990-763x.