Іван Кузьміч Талкачоў
Выгляд
Іван Кузьміч Талкачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1905 (119 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | партызаны |
Часць | 50-я Жыткавіцкая партызанская брыгада |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Кузьміч Талкачоў (20 чэрвеня 1905, вёска Амельна, Рагачоўскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Палескай вобласці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1932 года. З 1932 года на партыйнай і савецкай рабоце ў Петрыкаўскім раёне. У жніўні — кастрычніку 1941 года — сакратар Петрыкаўскага, у жніўні 1943 — ліпені 1944 гадоў — Жыткавіцкага падпольных райкамаў КП(б)Б, у чэрвені — ліпені 1944 года — камісар 50-й Жыткавіцкай партызанскай брыгады. У 1944—1966 гадах — на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце ў Жыткавіцкім і Нараўлянскім раёнах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны I ступені[1]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені[1]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.