Іван Львовіч Ястржэмбскі
Іван Ястржэмбскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) верасня 1814 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1880-я ці не раней за 1883 |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Адукацыя |
|
Асноўныя ідэі | Петрашэвец |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Месца працы |
|
Ян Фердынанд (Іван Львовіч) Ястржэмбскі[1] (польск.: Jan Ferdynand Jastrzębski, руск.: Иван Львович Ястржембский; 11 (23) верасня 1814, Такліноў, Мінская губерня — 1880-я ці не раней за 1883) — рэвалюцыянер-петрашэвец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і рэчыцкага асэсара Леана (Льва) Ястржэмбскага ў фальвараку Такліноў Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Вучыўся ў школе оўруцкіх базыльян, у Віленскім і Кіеўскім універсітэтах, але скончыў у 1841 годзе Імператарскі Харкаўскі ўніверсітэт.
Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу[1].
Крытыкаваў антынавуковую тэорыю народанасялення Т. Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі перадавых заходне-еўрапейскіх эканамістаў (Ш. Фур’е і інш.). На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў аказаў уплыў А. І. Герцэн. З 1848 актыўны член рэвалюцыйнага гуртка М. В. Петрашэўскага. 2 мая 1848 г. арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць[1].
3 студзеня прыгавораны да расстрэлу. У той самы дзень дастаўлены на Сямёнаўскі плац для прывядзення прысуду ў выкананне; смяротная кара заменена па канфірмацыі 6 гадамі катаргі. Сасланы ў Табольскую губерню. У 1857 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ва ўнутраныя губерні Расіі, дзе да 1872 знаходзіўся пад наглядам паліцыі[1].
У другой палове 1850-х як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губерні. Аўтар мемуараў[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 312.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 308.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1814 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1880-я гады
- Выпускнікі Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Петрашэўцы
- Рэвалюцыянеры Расіі