Іван Мікалаевіч Лабойка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Мікалаевіч Лабойка
Дата нараджэння 21 ліпеня (1 жніўня) 1786
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1861(1861-06-15) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар

Іван Мікалаевіч Лабойка (1786—1861) — рускі літаратар, беларускі філолаг, гісторык, педагог; заслужаны прафесар Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы паказваюць, што ён нарадзіўся ў сям’і чыноўніка Харкаўскай казённай палаты 21 ліпеня 1786 года (па старым стылі), аднак па падліках самога І. М. Лабойка годам нараджэння мог быць 1788 год. Скончыў Слабодска-ўкраінскую гімназію і ў 1805 годзе стаў адным з першых студэнтаў новаадчыненага Харкаўскага ўніверсітэта. Быў адным з першых вучняў прафесара філасофіі І. Б. Шада(руск.) бел..

Скончыў Імператарскі Харкаўскі ўніверсітэт (1808) быў прызначаны старэйшым настаўнікам у гімназію ў Ноўгарадзе-Северскім, дзе выкладаў логіку, псіхалогію і славеснасць; затым, у 1811 годзе, стаў настаўнікам нямецкай мовы ў старэйшых класах роднай Слабодска-ўкраінскай гімназіі. У 1812 годзе рэдагаваў інфармацыйна-бібліяграфічны часопіс «Харьковский еженедельник».

У жніўні 1815 года Лабойка атрымаў месца чыноўніка па асобых даручэннях у намесніка Царства Польскага В. С. Ланскога(руск.) бел.. У гэты час ён, пад кіраўніцтвам польскага лексікографа С. Б. Ліндэ(руск.) бел., заняўся параўнальным вывучэннем славянскіх моў, аднак ужо ў пачатку 1816 года вымушана з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе быў вызначаны на службу ў Дэпартамент дзяржаўных маёмасцяў па лясным аддзяленні. Адначасова выкладаў у Ваенна-настаўніцкім інстытуце(руск.) бел., перакладаў навучальныя кнігі ў камісіі, якая забяспечвала кнігамі школы ваенных паселішчаў.

Аўтограф пісьма І. М. Лабойкі

У маі 1816 ён уступіў на правах супрацоўніка ў Вольнае таварыства аматараў расійскай славеснасці(руск.) бел.[1] і ў 1818 годзе ўжо рэдагаваў часопіс таварыства, а ў 1819 годзе выконваў абавязкі бібліятэкара таварыства. Меў зносіны з В. А. Жукоўскім, Н. М. Карамзіным, Ф. Н. Глінкам, М. Ф. Асталопавым(руск.) бел..

У 1822—1832 гадах — прафесар Віленскага ўніверсітэта; у 1825—1827 гадах выконваў пасаду дэкана філалагічнага аддзялення. У 1829 годзе ажаніўся з курляндскай дваранкай Генрыэтай фон Клонман.

З’ехаўшы ў Вільню (1821), працягваў падтрымліваць сувязі з маскоўскімі і пецярбургскімі літаратарамі і навукоўцамі, пераважна з дапамогай інтэнсіўнай перапіскі (у прыватнасці, з графам М. П. Румянцавым). У Віленскім універсітэце выкладаў рускую літаратуру, рускую і стараславянскую мовы. Прыцягнуў да вывучэння віленскіх архіваў беларусаў: уніяцкага святара Антонія Сасноўскага, прафесараў Ігната Даніловіча, Міхаіла Баброўскага і Іаахіма Лялевеля. Па ініцыятыве Лабойкі студэнт Сымон Станкевіч(руск.) бел. і праваслаўны святар Іван Грыгаровіч складалі слоўнікі беларускай мовы, апошні пісаў граматыку.

І. М. Лабойка зрабіў шэраг прапаноў па комплекснаму вывучэнню Беларусі і Літвы. Збіраў матэрыялы са старабеларускіх помнікаў пісьменнасці для складання слоўніка. Прапанаваў Румянцаўскаму гуртку(руск.) бел. свой праект «слоўніка незразумелых выразаў» «Беларускага архіва старажытных грамат» І. Грыгаровіча. Вывучаў беларускую мову і фальклор.

У 1825 годзе Лабойка быў абраны членам «Таварыства паўночных старажытнасцяў» у Капенгагене і «Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх(руск.) бел.» у Маскве; у 1839 годзе — членам «Курляндскага таварыства славеснасці і мастацтваў».

Стараннямі Лабойкі у Вільні выдадзена аб’ёмістая анталогія перакладаў псалмоў і вершаваных твораў рэлігійнай тэматыкі 22 рускіх паэтаў «Збор расійскіх вершаў на карысць юнацтва, якое выхоўваецца ў навучальнай акрузе Імператарскага Віленскага ўніверсітэта» (1827).

У Вільні жыў і пасля ліквідацыі Віленскага ўніверсітэта (1832). У 1833—1840 гадах быў прафесарам Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі (быў таксама ў ёй членам праўлення); таксама да 1842 года быў прафесарам Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, створанай на аснове ўніверсітэцкіх факультэтаў. Па даручэнні М. А. Далгарукава(руск.) бел., дадзеным у 1833 годзе, ён падрыхтаваў даследаванне «Вільня, сталіца Заходняй Расіі і Кіеўскай мітраполіі», апублікаванае з скарачэннямі: Исторические воспоминания // Виленские губернские ведомости. — 1838. — № 5—11, 13—16. Да 1836 года ім былі апісаны рукапісы з бібліятэкі закрытага Віленскага ўніверсітэта (іх было 132) і каталог разам з рукапісамі быў перададзены ў Імператарскую публічную бібліятэку ў Санкт-Пецярбургу.

У 1840—1841 гадах Лабойка падарожнічаў па Германіі і Швейцарыі. У 1842 годзе прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе спрабаваў паступіць на службу ў аддзяленне рукапісаў і старадрукаваных славянскіх кніг Імператарскай публічнай бібліятэкі; аднак, на вакантнае месца ўзялі маладога археографа {{нп3|Апанас Фёдаравіч Бычкоў|А. Ф. Бычкова|ru|Бычков, Афанасий Фёдорович}}. У 1843 годзе пачаў пісаць ўспаміны. З 1844 года жыў у Харкаве, з 1845 — у Адэсе, складаўся супрацоўнікам «Адэскага Весніка(руск.) бел.». Падарожнічаў па Крыме (1847) і Заходняй Еўропе (1852). Увосень 1856 года вярнуўся да напісання мемуараў, якія засталіся незавершанымі і надрукаваныя толькі ў 2013 годзе.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • О важнейших изданиях Герберштейна записок о России. — Санкт-Петербург, 1818.
  • Взгляд на древнюю словесность скандинавского севера. — Санкт-Петербург, 1827
  • Начертание грамматики российского языка, составленное по наилучшим и достовернейшим пособиям, на российском и польском языке. — Вильна, 1827
  • Собрание российских стихотворений. — Вильна, 1827.
  • Описание польских и литовских городов (опись 80 городов)
  • Исследование о Литве
  • Wyjątek z listu i о runach wogulności. — 1822
  • Groby olbrzymie na Żmudzi i innе zabytki starożytności tego kraju. — 1823.

Зноскі

  1. У кастрычніку 1818 года ў Вольнае таварыства аматараў расійскай славеснасці ўступіў на правах члена-супрацоўніка і яго малодшы брат, Парфірый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]