Харкаўскі ўніверсітэт (прыватная ВНУ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харкаўскі ўніверсітэт
Харківський університет
Арыгінальная назва Харківський університет
Міжнародная назва University of Kharkiv
Заснаваны 1999
Тып прыватная ВНУ
Размяшчэнне Харкаў
Юрыдычны адрас пр-т Гагарына 187, 61080 Харкаў, Украіна
Сайт hepu.edu.ua

Харкаўскі ўніверсітэт (укр.: Харківський університет) — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, утвораная ў 1999 годзе ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю, якая мае статус ўніверсітэта і знаходзіцца ў Харкаве.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў 1999 годзе як прыватная навучальная ўстанова. Тады ВНУ ажыццяўляла падрыхтоўку студэнтаў па трох спецыяльнасцях, якія ў амаль нязменным відзе захаваліся і да нашых дзён. Да нядаўняга часу ўстанова называлася Харкаўскім эканоміка-прававым універсітэтам.

Сёння ва ўніверсітэце дзейнічаюць наступныя спецыяльнасці:

  • Права - адукацыйныя ўзроўні магістра, бакалаўра, малодшага бакалаўра;
  • Улік і падаткаабкладанне - адукацыйны ўзровень бакалаўра;
  • Фінансы, банкаўская справа і страхаванне - адукацыйны ўзровень бакалаўра.

Пры ўніверсітэце дзейнічае таксама каледж, які ажыццяўляе навучанне па спецыяльнасці "Права". Для іншагародніх студэнтаў універсітэт мае сучасны інтэрнат.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра гуманітарных і фундаментальных юрыдычных дысцыплін
  • Кафедра крымінальна-прававых дысцыплін і адміністрацыйнага права
  • Кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін і прававога забеспячэння прадпрымальніцкай дзейнасці
  • Кафедра працоўнага, аграрнага і экалагічнага права і сацыяльнай абароны насельніцтва
  • Кафедра фінансаў, уліку і аўдыту
  • Кафедра замежных моў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]