Іван Міхайлавіч Жарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Жарскі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1944(1944-07-07) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны

Іван Міхайлавіч Жарскі (7 ліпеня 1944, в. Вербіцы, цяпер частка в. Дуб’ё, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі хімік-неарганік. Кандыдат хімічных навук (1975), прафесар (1990). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1994). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).

З 1971 у Беларускім тэхналагічным універсітэце. З 1978 па 1981 — дэкан факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі; з 1981 па 1987 — прарэктар па вучэбнай рабоце. З 1981 па 2010 — загадчык кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі. Рэктар універсітэта з 1987 па 2016 гады.

Навуковая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па электрахіміі, газавай электронаграфіі, мікрахвалевай спектраскапіі. Распрацаваў і ўкараніў тэхналогію ачышчэння прамысловых сцёкавых вод гальванічных вытворчасцей.

Аўтар першага на беларускай мове падручніка для вышэйшай школы «Асновы агульнай хіміі» (1995, з Г. І. Новікавым). Старшыня каардынацыйнага навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычных аб'яднанняў ВНУ Беларусі.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам Айчыны III ступені, медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова прадстаўляўся да ўзнагарод замежных вучэбных, навуковых і дзелавых цэнтраў.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Асновы агульнай хіміі: падруч. для вышэйшых навучальных устаноў / Г.і. Новікаў, і.М. Жарскі. — Мінск: Выш. школа, 1995.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ХТО ЁСЦЬ ХТО ў БДТУ