Віктар Яўграфавіч Віхроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Яўграфавіч Віхроў
Дата нараджэння 23 сакавіка 1912(1912-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1972
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера драўніназнаўства
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Архангельскі лесатэхнічны інстытут(руск.) бел.
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Заслужаны дзеяч навукі БССР[d]

Віктар Яўграфавіч Віхро́ў (23 сакавіка 1912, г. Сярдобск, Пензенская вобласць — 13 ліпеня 1972) — савецкі вучоны, спецыяліст па драўніназнаўству, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Віхроў ў 1933 годзе скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут, затым застаўся працаваць у гэтым жа інстытуце, пазней працаваў у Маскоўскім лесатэхнічным інстытуце(руск.) бел.[1], Інстытуце лесу АН СССР(руск.) бел..

У 1954 годзе быў абраны загадчыкам кафедры драўніназнаўства і абароны лесу Беларускага тэхналагічнага інстытута (з 1961 года — кафедра драўніназнаўства і лесаэксплуатацыі)[1]. На пасадзе загадчыка кафедры Віктар Яўграфавіч заставаўся да канца свайго жыцця. У 1960 годзе быў прызначаны рэктарам інстытута[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Віхроў — адзін з першых савецкіх спецыялістаў па дэндрахраналогіі. Ён выявіў шэраг заканамернасцяў гадавога прыросту дрэў, што дазволіла ўдакладніць і спрасціць методыкі дэндрахараналагічнага, прапанаваў уласны арыгінальны метад.

У 1939 годзе В. Я. Віхроў апублікаваў «Альбом мікрафатаграфій драўніны іглічных і лісцяных парод СССР», які выйшаў пад рэдакцыяй В. П. Мальчэўскага, таксама ён напісаў больш за 150 работ па розных пытаннях драўніназнаўства: экалагічнай і тэхнічнай анатоміі, сістэматыцы драўніны, дэндрахраналогіі і дэндракліматалогіі, мадыфікацыі драўніны[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Строение и физик-механические свойства древесины дуба — М., 1954.
  • Диагностические признаки древесины главнейших лесохозяйственных и лесопромышленных пород СССР. — М., 1959.
  • Модифицированная древесина и перспективы её использования. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Вихров Виктор Евграфович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]