Уладзімір Сяргеевіч Раманаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Уладзімір Сяргеевіч Раманаў
Дата нараджэння 20 мая 1926(1926-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2006(2006-09-19) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі БССР

Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (20 мая 1926, в. Чыстыя Лужы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 19 верасня 2006) — беларускі лесавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1952), Інстытут кіравання народнай гаспадаркай пры Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы (1972).

Працаваў у Жорнаўскай лясной доследнац станцыі (Магілёўская вобласць; з 1955, дырэктар), Запаведна-паляўнічай гаспадарке «Белавежская пушча» (з 1957, дырэктар), Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларускай ССР (з 1966, намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце (1973—2006, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, у 1982—1991 — загадчык кафедры, 1973—1987 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: лесазнаўства; паляўніцтвазнаўства; ахова прыроды.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды: званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лесоводственно-экологические основы и опыт лесоохотничьего хозяйства в Белорусской ССР : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада : 06.03.03 / Романов Владимир Сергеевич. — Ленинград, 1986.
  • Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 594.
  • Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 292. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Романов Владимир Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 490—491.
  • Романов Владимир Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 294—295.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]