Іван Пятровіч Вараб’ёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пятровіч Вараб’ёў
Дата нараджэння 10 лістапада 1940(1940-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2022(2022-11-02) (81 год)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Іван Пятровіч Вараб’ёў (10 лістапада 1940, в. Боркі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 2 лістапада 2022) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Цалінаградскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномія», 1969).

Працаваў на сельскагаспадарчых прадпрыемствах; у Казахскім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (Алматы, больш за дваццаць гадоў); Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (Мінск; 1999—2002, загадчык аддзела); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2022; інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах, прафесар, у 2003—2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фарміраванне эфектыўнага эканамічнага механізма гаспадарання ў галінах эканомікі Беларусі; фарміраванне эфектыўнага канкурэнтнага асяроддзя гаспадарання; фарміраванне кааператыўна-інтэграцыйных структур ў галінах эканомікі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2010), Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Формирование продовольственного рынка в Северном Казахстане : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Воробьев Иван Петрович. ― Акмола, 1995.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вараб’ёў Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Воробьев Иван Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 806.
  • Вараб’ёў Іван Пятровіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 136 : фота.
  • Воробьев Иван Петрович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 11—12.