Камаровіцкі сельсавет
Камаровіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камаровічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 931 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Камаро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Камаровічы (з 1939 года па 16 ліпеня 1954 года — вёска Заполле[1]).
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камаровічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Капаткевіцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна вернуты ў склад Петрыкаўскага раёна. 14 лістапада 1974 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Бобрыкаўскага сельсавета.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 931 чалавек[2], з іх 97,3 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.