Іван Лявонцьевіч Рагуля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Рагуля)
Іван Лявонцьевіч Рагуля
Дата нараджэння 27 верасня 1895(1895-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1944(1944-07-22) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне паручнік і генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Іван Лявонцьевіч Рагу́ля (27 верасня 1895, Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 22 ліпеня 1944, Баранавічы, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус[1].

З кастрычніка 1917 года — у Чырвонай гвардыі, з лістапада 1917 года — у Чырвонай арміі. Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваенную школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага начальнага саставу (1930).

У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба танкавай брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнік баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украіне.

У час вызвалення Беларусі ваяваў на Першым Беларускім фронце, удзельнік баёў за вызваленне горада Баранавічы. Памёр ад ран 20 ліпеня 1944 года.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе вуліца Беластоцкая горада Баранавічы была перайменавана ў вуліцу Рагулі з адкрыццём мемарыяльнай дошкі. На белай мармуровай дошцы надпіс: «Вуліца носіць імя генерал-маёра Рагулі І. Л., загінуўшага смерцю храбрых пры вызваленні г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.»[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]