Іван Сяргеевіч Сакалоў-Мікітоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сяргеевіч Сакалоў-Мікітоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 (29) мая 1892[1], 30 мая 1892(1892-05-30)[2][3], 18 (30) мая 1892[3] ці 29 мая 1892(1892-05-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1975(1975-02-20)[4][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік
Мова твораў руская
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іван Сяргеевіч Сакалоў-Мікітоў (189220 лютага 1975) — рускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1912 года працаваў у Рэвелі сакратаром газеты «Ревельский листок», працаваў на гандлёвым караблі, пабываў у многіх партовых гарадах Еўропы і Афрыкі. У 1915 годзе ў сувязі з Першай Сусветнай ён вярнуўся ў Расію. Падчас вайны разам з лётчыкам Глебам Аляхновічам здзяйсняў баявыя вылеты на бамбавіку «Ілля Мурамец».

У 1919 годзе запісваецца матросам на гандлёвае судна «Омск». Аднак у 1920 годзе ў Англіі судна арыштоўваецца і за даўгі прадаецца з аўкцыёну. Сакалоў-Мікітоў год жыве ў Англіі, а затым у 1921 годзе перабіраецца ў Германію. У 1922 годзе Сокалаў-Мікітоў сустрэўся ў Берліне з Максімам Горкім, які дапамог яму атрымаць дакументы для вяртання на Радзіму.

Пасля вяртання ў СССР Сокалаў-Мікітоў шмат падарожнічае, удзельнічае ў арктычных экспедыцыях на ледаколе «Георгій Сядоў», узначаленых Ота Шмітам. За экспедыцыямі ў Паўночны Ледавіты акіян, на Зямлю Франца-Іосіфа і Паўночную Зямлю была экспедыцыя па выратаванні ледакола «Малыгін», у якой ён удзельнічаў як карэспандэнт «Известий». У 1930—1931 гадах выходзяць цыклы «Заморскія апавяданні», «На Белай Зямлі» аповесць «Дзяцінства». У 1929—1934 гадах Сокалаў-Мікітоў жыве і працуе ў Гатчыне.

1 ліпеня 1934 года Сокалаў-Мікітоў прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Падчас Другой сусветнай вайны працуе ў Пярмі спецыяльным карэспандэнтам «Известий». Летам 1945 года вяртаецца ў Ленінград.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воспоминания об И. С. Соколове-Микитове. — М.: Советский писатель, 1984.