Перайсці да зместу

Ігар Іванавіч Бышнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Іванавіч Бышнёў
Дата нараджэння 7 студзеня 1964(1964-01-07) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Бышнёў Мікіта Ігаравіч, Бышнёў Ілля Ігаравіч
Род дзейнасці навуковец, кінарэжысёр, пісьменнік, фатограф, сцэнарыст
Навуковая сфера дакументальны фільм[1], фатаграфія[1], арніталогія і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук (1999)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды

Ігар Іванавіч Бышнёў (нар. 7 студзеня 1964, в. Халамер’е, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999).

Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі».

Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі.

Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды.

У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва атрымаў прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні — прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні — прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сондрыа, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.