Ігар Анатолевіч Маршалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Анатолевіч Маршалаў
пасол Беларусі ў Зімбабвэ[d]
з 20 лістапада 2023
Папярэднік Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук

Нараджэнне 12 студзеня 1972(1972-01-12) (52 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Ігар Анатолевіч Маршалаў (нар. 12 студзеня 1972, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр фінансавай міліцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаўшы кваліфікацыю «інжынер-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

У лістападзе 1993 года прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па гораду Мазыр Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Надалей служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў, прайшоў шлях ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка упраўлення — начальніка следчага аддзела упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

З кастрычніка 2012 года па жнівень 2013 года — намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

9 жніўня 2013 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ[1].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

9 жніўня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]