Ігар Васільевіч Карпаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігар Васільевіч Карпаў
Дата нараджэння 23 верасня 1946(1946-09-23) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Уплыў Igor Ivanovich Fomin[d]

Ігар Васільевіч Карпаў (нар. 23 верасня 1946, г. Казань, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 1975 годзе архітэктурны факультэт Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе, дзе вучыўся ў майстэрні акадэміка архітэктуры, Народнага архітэктара СССР Ігара Іванавіча Фаміна. У 1976 годзе атрымаў дыплом I ступені Усесаюзнага агляду дыпломных работ.

У 19751978 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар у ДПІ «Мінскпраект»; у 19781989 гадах галоўны архітэктар Партызанскага райвыканкама г. Мінска; у 1989—1994 гадах галоўны архітэктар аддзела горадабудаўніцтва Партызанскага раёна г. Мінска, Дзяржбуд БССР; у 19942008 гадах галоўны спецыяліст, начальнік аддзела архітэктуры, тыпалогіі будынкаў і праектных работ Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі; 2008 намеснік дырэктара па праектаванні ПУП «Дом Парк»; з 2009 года начальнік навукова-даследчага аддзела эксперыментальнага праектавання РУП «БелНДІБ».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Станцыі метро «Плошча Леніна»

Асноўныя працы: 9-ці павярховы жылы дом па вул. Пуліхава ў Мінску (1975, сааўтары С. Б. Баткоўскі, Л. Б. Гельфанд, Ю. К. Кустаў); інтэр’ер станцыі метро «Плошча У. І. Леніна» (1975; не рэалізаваны; сааўтар С. Б. Баткоўскі); тэатр музычнай камедыі ў г. Мінску (1976—1977, сааўтары А. Ф. Ткачук, У. М. Тарноўскі, А. В. Шорап); палац культуры танкасуконнага камбіната на рагу вуліц Матусевіча і Сердзіча ў Мінску (1977, сааўтары А. Ф. Ткачук, А. В. Шорап); планіроўка забудовы жылога квартала па вул. Старавіленскай у Мінску (1977, сааўтары А. Ф. Ткачук, А. В. Шорап); інтэр’ер кафэ «Малочнае» па вул. Пуліхава ў Г. Мінску (1978); інтэр’ер зімовага саду ВА «Будмаш» у г. Мінску (1980); добраўпарадкаванне сквераў з распрацоўкай малых архітэктурных формаў у г. Мінску (1981-87) па вул. Першамайскай — Захарава; вул. Слясарнай — Трактарнай; вул. РадыяльнайВаўпшасава; вул. КазловаКашавога; вул. УральскайФролікава; генплан забудовы ўчастку, які прылягае да МКАД і Ленінскага праспекта з размяшчэннем крытых лядовых каткоў для хакея Дзяржкамспорту БССР (1991, сааўтары І. І. Есьман, В. Г. Путроў).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматамі БСА (1980, 1984, 1999, 2006).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карпов Игорь Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)