Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. М. Тарноўскі)
Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі
Дата нараджэння 17 студзеня 1947(1947-01-17) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі (нар. 17 студзеня 1947, г. Ужгарад, Закарпацкая вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1970 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. З 1970 года — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце», з 1987 года — кіраўнік майстэрні «Белдзяржпраекта». У 19891996 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, з 1996 года ізноў у інстытуце «Мінскпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў з 1974 года[1]. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі

Асноўныя работы (у сааўтарстве): у Мінску — комплекс 9-, 12-павярховых жылых дамоў для Беларускай ваеннай акругі па Старавіленскім тракце (19741980), студэнцкі інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі па вул. Ванеева (1975), Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі (1980), помнік А. С. Пушкіну і ландшафт навакольнага асяроддзя (1999); жылы гарадок Рось (Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); рэканструкцыя Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дразды» пад Мінскам (1997) і будынка Нацыянальнага банка Беларусі па вул. Леніна (2000). Сярод іншых работ: забудова мікрараёна «Тарон-4» у г. Ванадзор (Арменія; 1992), жылы дом па вул. Леніна ў Астане (1998)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом СА СССР на Усесаюзным аглядзе творчасці маладых архітэктараў (1982)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах.

Зноскі

  1. а б в Тарноўскі Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  2. Тарновский Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]