Ігар Васільевіч Назарук
Ігар Васільевіч Назарук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Сцяпан Сухарэнка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Канюк | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 снежня 1965 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Ігар Васільевіч Назарук (нар. 8 снежня 1965, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 снежня 1965 года ў Брэсцкай вобласці.
У 1982—1984 гадах — фрэзероўшчык Мінскага прыборабудаўнічага завода. У 1984—1986 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі. У 1986—1992 гадах працаваў у ЦКБсОП Акадэміі навук БССР. У 1992 годзе скончыў факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання».
У 1992—1994 гадах — інжынер, СП «Дыялог-Мінск», СП «Інвест-Холдынг». У 1994—2005 гадах — на розных пасадах у мытных органах Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2008—2011 гадах — саветнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Беларусі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2011—2015 гадах — намеснік дырэктара Дэпартамента, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
25 чэрвеня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія[1]. 21 верасня 2020 года ўзначаліў Дэпартамент гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі[2].
10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[3].
14 студзеня 2025 года прызначаны Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах СНД[4].
Валодае англійскай і іспанскай мовамі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[5].
Зноскі
- ↑ Прэзідэнт Беларусі назначыў новых паслоў у Азербайджане, Арменіі, Чэхіі і на Кубе Архівавана 22 ліпеня 2015.
- ↑ Директором Департамента торговой политики ЕЭК назначен Игорь Назарук
- ↑ Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2025 г. № 12 «Об И. В. Назаруке»
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.