Марына Іванаўна Даўгаполава
Марына Іванаўна Даўгаполава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Герасіменка | ||||||
Пераемнік | Васіль Марковіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Сухарэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 мая 1960 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мар́ына Ів́анаўна Даўгап́олава (нар. 19 мая 1960, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 мая 1960 года ў Бабруйску.
У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1984—1985 гадах — юрысконсульт Гомельскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання
У 1985—1992 гадах — праца ў маладзевых грамадскіх арганізацыях
У 1992—1996 гадах — праца ў банкаўскай сістэме (АКБ «Белпрамбудбанк», АКБ «Элітбанк», АКБ «Інфабанк»)
У 1996—1998 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1998—2000 гадах — праца ў Апараце Выканаўчага Камітэта Саюза Беларусі і Расіі.
У 2000—2002 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2008]] гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.
У 2008—2013 гадах — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы, начальнік Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
10 верасня 2013 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[1].
З 26 снежня 2019 года[2] па 14 студзеня 2025 года[3] працавала Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.