Аляксандр Уладзіміравіч Канюк
Аляксандр Канюк | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
20 верасня 2011 — 9 верасня 2020 | ||||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Рыгор Васілевіч | |||
Пераемнік | Андрэй Швед | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Нараджэнне | 11 ліпеня 1960 (60 гадоў) | |||
Узнагароды | ||||
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Каню́к (11 ліпеня 1960, Гродна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2011—2020), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1982 па 1984 год — камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі[2].
З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах.
У 1993—1997 гадах быў суддзёй Беларускага ваеннага суда.
З 1997 года — старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.
З 2006 па 2009 год працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда.
З красавіка 2009 года быў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.
20 верасня 2011 года Аляксандр Канюк быў прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[3].
31 жніўня 2020 года Аляксандр Канюк быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[4].
9 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Канюка ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь[5].
19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Арменіі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн «За бездакорную службу» І ступені,
- ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» трэцяй ступені (1986),
- 9 медалёў.
Зноскі
- ↑ http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10002] // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь(руск.)
- ↑ Біяграфія на сайце belta.by
- ↑ Аляксандр Канюк прызначаны генеральным пракурорам замест Рыгора Васільевіча(руск.)
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 сентября 2020 года № 340 «Об А. В. Конюке»
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
- Асобы
- Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
- Суддзі Беларусі