Ігар Георгіевіч Малкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Георгіевіч Малкоў
Дата нараджэння 21 ліпеня 1937(1937-07-21) (84 гады)
Месца нараджэння
Дзеці Ігар Ігаравіч Малкоў[d]
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры
Навуковае званне
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Ігар Георгіевіч Малкоў (нар. 21 ліпеня 1937, г. Сэрэдына-Буда, Сумская вобласць, Украіна) — беларускі інжынер і педагог. Доктар архітэктуры, прафесар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1959 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (выкладчыкі В. Ф. Ждановіч, А. Г. Ташкінаў).

Член Саюза архітэктараў з 2000 года, членскі білет № 1097.

У 19701976 гадах галоўны інжынер праектаў інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд»; у 19761978 гадах галоўны інжынер інстытута «Віцебскграмадзянпраект», у 19781981 гадах загадчык кафедры Наваполацкага політэхнічнага інстытута; у 19811983 гадах галоўны канструктар Віцебскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»; у 19831985 гадах намеснік галоўнага інжынера аб’яднання «Гомельскі аблміжкалгасбуд»; у 19851990 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела інстытута «Гомельграмадзянпраект»; з 1990 года загадчык кафеды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праектныя: тэхнарабочы праект малочна-таварнай фермы прамысловага тыпу на 1200 кадраў у саўгасе «Малеч» Бярозаўскага раёна (галоўны інжынер праекта); рабочыя чарцяжы міжгаспадарчага комплексу па гадоўлі і адкорму 54 тысяч свіней у год у калгасе «Герой працы» Глыбоцкага раёна (галоўны інжынер інстытута); тэхнічны праект і рабочыя чарцяжы комплексу жылых дамоў і грамадскіх будынкаў мікрараёна № 53 г. Гомеля (начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела).

Навуковыя працы: манаграфіі «Праектаванне і будаўніцтва прамысловых комплексаў» (у суаўтарстве з У. Э. Сакалоўскім), «Шляхі аптымізацыі сельскагаспадарчых комплексаў» (у суаўтарстве з Бялясавым), навучальны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (у суаўтарстве з А. Д. Кудзіненкам); манаграфія «Архітэктура аджраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве з А. Д. Кудзіненкам).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малков Игорь Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)