Ігар Міхайлавіч Кароль
Ігар Міхайлавіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
І́гар Міха́йлавіч Каро́ль (нар. 4 ліпеня 1938, Чырвоны Сцяг, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі отарыналарынголаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Уздзенскую сярэднюю школу (1955) і лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1961). Служыў у Савецкай Арміі (1961—1966).
Працаваў отарыналарынголагам у Мінску 5-й гарадской клінічнай бальніцы, 1966—1972 гг.; старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, намеснікам дырэктара па АСК БелНДІСГІ, 1972—1974 гг.; старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры спартыўнай медыцыны, дацэнтам Беларускага інстытута фізічнай культуры, 1974—1979 гг.; урачом ЛОР-аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы, 1979—1981 гг. У 1981 г. абраны асістэнтам кафедры отарыналарынгалогіі БелДІУУ, у 1990 г. зацверджаны ў званні і пасады дацэнта, а ў 1993 годзе — прафесара той жа кафедры. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993).
Член-карэспандэнт нямецкага таварыства отарыналарынгалогіі, хірургаў галавы і шыі (Бон), член Міжнароднай Акадэміі отарыналарынгалогіі — хірургаў галавы-шыі.
Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, шэрагу вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, суаўтар дзвюх манаграфій.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кароль Ігар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).