Ігар Уладзіміравіч Трухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Трухаў
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Трухаў
Нарадзіўся 19 жніўня 1976(1976-08-19)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1993—2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 62 (16)
1993—1996   Беларусь Кімавец (Віцебск) 51 (3)
1996—1998   Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 41 (9)
2001—2002 Беларусь Белшына (Бабруйск) 46 (1)
2003—2005 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 80 (18)
2006—2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 96 (10)
2010 Беларусь Віцебск 32 (2)
2011 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (1)
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (1)
2013 Беларусь Віцебск 12 (1)
2013—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 83 (6)
2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 15 (3)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 30 (2)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ трэнер
2021— Беларусь Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 кастрычніка 2021.

Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня 1976) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Віцебску. Паспяхова гуляў у некалькіх клубах, у 2001 годзе з «Белшынай» выйграў золата чэмпіянату.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 года з-за фінансавых праблем віцебскага клуба перайшоў у «Граніт»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клуба. Дапамог «Граніту» выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сезоне 2015 застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 года, вызначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам гола ў гісторыі Вышэйшай лігі[4].

У ліпені 2016 года перайшоў у «Нафтан», якому трыма галамі ў сезоне 2016 дапамог захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў клуб «Смалявічы-СТІ»[5], пры гэтым працягваў з’яўляцца на полі ў якасці іграка. Згуляўшы за смалявіцкі клуб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сезоне 2017, дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.

Пазней працаваў у БАТЭ, «Іслачы». У верасні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[6].

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі