Ігар Юр’евіч Хамляк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ігар Хамляк)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Хамляк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Юр'евіч Хамляк
Нарадзіўся 20 сакавіка 1988(1988-03-20) (31 год)
Салігорск, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 185 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера*
2006 — 2009 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 8 (-9)
2010 Сцяг Беларусі Баранавічы 28 (-29)
2011 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2012 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 28 (-23)
2013 Сцяг Беларусі Гарадзея 12 (-13)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 2 (-4)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14.07.2016.


Ігар Хамляк (нар. 20 сакавіка 1988, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра». За асноўную каманду гарнякоў згуляў у 8 матчах (у сезонах 2006 і 2008). У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам «Баранавічаў» у Першай лізе. Другую палову сезону 2011 правёў у наваполацкім «Нафтане», дзе быў другім брамнікам, але ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. Сезон 2013 правёў у складзе «Гарадзеі», але праз год вярнуўся ў «Граніт». У сезоне 2014 быў другім брамнікам пасля Арцёма Гамялько, з’явіўся на полі толькі 22 лістапада ў матчы апошняга тура супраць «Віцебска» (0:0).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[1]. У сезоне 2015 з’яўляўся другім брамнікам пасля Ільі Гаўрылава, на полі ў асноўнай камандзе не з’яўляўся. У студзені 2016 года кантракт брамніка з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[2], аднак у сакавіку ён зноў прыбыў у Мікашэвічы і неўзабаве падпісаў новы кантракт[3]. У сезоне 2016 заставаўся другім брамнікам каманды, правёў 1 матч у Вышэйшай лізе — 5 чэрвеня супраць БАТЭ (0:4). 6 ліпеня 2016 года разарваў кантракт з «Гранітам»[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]