Арцём Віктаравіч Гамялько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Гамялько
Artem Gomelko 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Гамялько
Нарадзіўся 8 снежня 1989(1989-12-08)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ
Пасада трэнер брамнікаў
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2007 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 2 (-5)
2008 — 2012 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 1 (-3)
2010   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 22 (-20)
2011   Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (-17)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 42 (-28)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Слонім 44 (-67/1)
2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 2 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 2 (-0)
Нацыянальная зборная**
2007 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 11 (-8)
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 4 (-5)
Трэнерская кар’ера
2017 — Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ брамнікі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 чэрвеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2017.

Арцём Гамялько (нар. 8 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік. Зараз з’яўляецца гуляючым трэнерам брамнікаў клуба «Смалявічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жодзінскай СДЮШАР «БелАЗ», выступаў за мясцовае «Тарпеда». У студзені 2008 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе стаў гуляць за моладзевую каманду.

Сезон 2010 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», быў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. Па заканчэнні сезона 2010 вярнуўся ў «Лакаматыў». 22 чэвреня 2011 года згуляў свой адзіны матч за асноўную каманду чыгуначнікаў, у якім «Лакаматыў» саступіў ЦСКА (1:3).

У другой палове 2011 года выступаў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». 11 верасня 2011 года ў хатнім матчы з магілёўскім «Дняпро» няўдала прыняў мяч, які сапернікі вярталі па прынцыпе «фэйр-плэй» і пераправіў яго ва ўласную браму (выніковы лік 1:1)[2].

Сезон 2012 правёў у моладзевай камандзе «Лакаматыва». У лютым 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які выступаў у Першай лізе. У сезоне 2013 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Радзівонам Сямукам, а ў сезоне 2014 стаў асноўным брамнікам мікашэвіцкай каманды і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2015, але ў сакавіку 2015 года кантракт з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[4] (прычынай сталі праблемы са здароўем). У красавіку 2015 далучыўся да «Слоніма»[5] і пачаў у яго складзе сезон 2015.

У снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй», якая выйшла ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі[6], але ўжо ў наступным месяцы пагадненне з клубам па згодзе бакоў было разарвана[7]. У выніку, Арцём вярнуўся ў склад «Слоніма» і зноў стаў асноўным брамнікам. 2 ліпеня 2016 года забіў гол у браму «Смалявічаў-СТІ», падключыўшыся пры падачы вуглавога[8].

У лютым 2017 года стала вядома, што Арцём увайшоў у трэнерскі штаб «Смалявічаў-СТІ» ў якасці трэнера брамнікаў[9]. Пры гэтым у сезоне 2017 Арцём двойчы выйшаў на поле ў Першай лізе ў якасці палявога іграка.

У чэрвені 2019 года зноў пачаў з’яўляцца на полі ў якасці брамніка за «Смалявічы».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы ў яе складзе трапляў на чэмпіянат Еўропы, але ні ў 2009 годзе, ні ў 2011 годзе не з’яўляўся на полі.

У другой палове 2011 года выступаў таксама за алімпійскую зборную, але ў выніку не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]