Ілья Андрэевіч Гаўрылаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ілья Гаўрылаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ілья Гаўрылаў
Илья Гаврилов.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Андрэевіч Гаўрылаў
Нарадзіўся 26 верасня 1988(1988-09-26)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі Маладзечна 19 (-35)
2006 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2007 — 2009 Сцяг Расіі Масква 0 (0)
2008   Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 1 (-1)
2008   Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 13 (-17)
2010 Сцяг Расіі Валгар-Газпрам (Астрахань) 2 (-6)
2010 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 3 (-6)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Авангард (Курск) 25 (-23)
2012 — 2013 Сцяг Расіі Хімкі 20 (-23)
2013 Сцяг Расіі Ротар (Валгаград) 4 (-9)
2014 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 3 (-4)
2015 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 26 (-32)
2016 — 2017 Сцяг Расіі Прамень-Энергія (Уладзівасток) 33 (-32)
2017 Сцяг Расіі Ротар (Валгаград) 4 (-7)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (-3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 верасня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 снежня 2014.

Ілья Гаўрылаў (нар. 26 верасня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола[2]. Футболам пачаў займацца ў 8 гадоў, а ўжо ў 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама», за якое правёў адзін матч у Кубку Беларусі[2][3].

У 2007 годзе разам з Антонам Амельчанкам і Юрыем Жаўновым (якія прыйшлі ў клуб некалькі раней) стаў іграком клуба расійскай Прэм’ер-лігі «Масква»[4]. Аднак у першую каманду прабіцца не змог; гуляючы ў першынстве моладзевых каманд, зразумеў, што хоча гуляць на больш высокім узроўні і папрасіў кіраўніцтва адпусціць яго ў арэнду[2].

Так, у 2008 годзе Ілья гуляў у арэндзе ў беларускіх клубах: магілёўскім «Дняпро» і «Тарпеда» з Жодзіна [5]. За «Дняпро» Ілья правёў ўсяго адну гульню ў Вышэйшай лізе Беларусі. За жодзінскае «Тарпеда» дэбютаваў 10 жніўня 2008 у матчы з магілёўскім «Савітам», выйшаўшы ў стартавым складзе і правёўшы ўсю гульню. Па заканчэнні арэнды Гаўрылаў вярнуўся ў «Маскву».

У сакавіку 2010 года падпісаў двухгадовы кантракт з астраханскім «Валгаром-Газпрамам»[6], які выступаў у Першым дывізіёне. Аднак правёў ўсяго два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2010 кантракт па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[7], і Гаўрылаў вярнуўся ў Беларусь зноў у жодзінскае «Тарпеда», заключыўшы працоўнае пагадненне на паўгода.

Пасля заканчэння тэрміну кантракта Ілья ў якасці свабоднага агента адправіўся на прагляд у курскі «Авангард»[8], з якім у выніку 13 лютага 2011 падпісаў кантракт. За курскі клуб дэбютаваў 2 мая ў матчы трэцяга тура Першынства Расіі з саратаўскім «Сокалам». Па заканчэнні сезону 2011/12 пакінуў «Авангард».

13 ліпеня 2012 года было абвешчана аб тым, што Ілья заключыў аднагадовае пагадненне з падмаскоўнымі «Хімкамі»[9]. У складзе «Хімкаў» трывала гуляў у аснове ў ФНЛ.

У пачатку чэрвеня 2013 года перайшоў у валгаградскі «Ротар»[10], але на полі з’яўляўся эпізадычна. У выніку, у 2014 годзе ўжо не з’яўляўся нават на лаўцы запасных, шукаючы новы клуб.

У ліпені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11], дзе стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі. Паколькі на той момант страціў беларускае грамадзянства на карысць расійскага, то стаў выступаць у чэмпіянаце Беларусі ў якасці легіянера.

У лютым 2015 года склад «Шахцёра» папоўніў вопытны брамнік Уладзімір Бушма, пасля чаго Гаўрылаў выпаў з асноўнай абоймы гарнякоў. У выніку ў сакавіку 2015 года, разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[12], у складзе якога стаў асноўным брамнікам.

У лютым 2016 года вярнуўся ў Расію, пасля прагляду падпісаўшы кантракт з клубам «Прамень-Энергія»[13]. У складзе ўладзівастоцкага клуба трывала гуляў у аснове. У чэрвені 2017 года зноў стаў іграком «Ротара»[14], аднак ужо ў верасні таго ж года на правах свабоднага агента пакінуў каманду[15].

У 2017 годзе стаў абвінавачаным ва ўдзеле ў дагаварным матчы падчас выступу за «Граніт». У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў[16], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[17]. У пачатку 2018 года падпісаў пагадненне з узбекскім клубам «Наўбахор», аднак у выніку так і не згуляў за яго і неўзабаве пакінуў каманду[18].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ilia Gavrilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 Илья Гаврилов: «Когда в тебя верят — крылья вырастают»
  3. 1/8 финала. Повторные матчи. Легок путь в четвертьфинал
  4. Путь в Турцию Общественно-политический еженедельник «Курск», Антон Михашенок, 5 марта 2011
  5. Илья Гаврилов: «В Белоруссии хорошо, но хочется большего» Sports.ru, 16 января 2009
  6. Илья Гаврилов подписал контракт с астраханским «Волгарь-Газпромом» Football.by, 25 марта 2010
  7. Илья Гаврилов покинул «Волгарь-Газпром» Football.by, 22 июня 2010
  8. Илья Гаврилов объявился в курском «Авангарде» Football.by, 2 февраля 2011
  9. В «Химки» перешел Илья Гаврилов
  10. «Ротор» заключил контракт с голкипером Ильей Гавриловым
  11. «Шахтер» подписал Гаврилова и расстался с Копанцовым
  12. «Гранит» подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова
  13. Илья Гаврилов сменил Микашевичи на Владивосток
  14. Илья Гаврилов сменил «Луч-Энергию» на «Ротор»
  15. «Ротор» расторг контракт с Ильей Гавриловым
  16. "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы
  17. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  18. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]