Перайсці да зместу

Ігнацій П’етрабоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнацій П’етрабоні
італ.: Ignazio Pietroboni
Дата нараджэння 18 студзеня 1749(1749-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1831(1831-03-04) (82 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар

Ігнацій П’етрабоні (італ.: Ignazio Pietroboni, лац.: Ignatius Pietroboni, польск.: Ignacy Pietroboni, ; 18 студзеня 1749, Мантуя, Італія4 сакавіка 1831, Генуя)[1] – каталіцкі святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Уступіў у Таварыства Ісуса 12 кастрычніка 1765 г. у Венецыянскай правінцыі Ордэна. У 1801 г. прыехаў на Беларусь[2]. Служыў прапаведнікам для італьянцаў у Пецярбургу. З 1814 г. – у Полацкай езуіцкай акадэміі: прафесар італьянскай мовы (1814-1815), прафесар маральнай тэалогіі (1816-1817). Выдаў на італьянскай два выданні падручніка хрысціянскае навукі для дзетак (Compendio della dottrina cristiana ad uso dei Fanciulli. Polociae: 1811. і Compendio della dottrina cristiana. Ristampato. Ad uso dei Fanciulli. Polociae: Nella Stamperia dell'Academia, 1817)[3], а таксама зборнік казанняў у Вене і Пецярбургу[4].

Зноскі

  1. Bibliografia Critica delle antiche reciproche Corrispondenze, politiche, ecclesiastiche, etc., dell'Italia, colla Russia, colla Polonia ed altre parti settentrionali. – Firenze, 1834. – p. 214.
  2. Grzebień, Ludwik (Ed.), Encyklopedia wiedzy o Jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564. - s. 507
  3. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 308, 382.
  4. Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. – S. 118.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.