Ідун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ідун
Idun 1920.jpg
Пол жанчына
Бацька Óðr[d][1]
Муж Брагі[1]
Commons-logo.svg Ідун на Вікісховішчы
Ідун і Брагі

Ідун (Iðunn, таксама Iduna) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня вечнай юнацкасці, дачка карліка Івальдзі, жонка Брагі, бога паэзіі[2].

Ідун

Вядомая як захавальніца яблыкаў, ад валодання якімі залежала вечная юнацкасць багоў, можа ператварацца ў арэх. Волат Т'яці прымусіў палоненага ім Локі перадаць яму Ідун разам з гэтымі яблыкамі, але неўзабаве Локі ўдалося вярнуць іх для багоў. Менавіта з-за ператварэння Ідун у арэх, Локі змог даволі лёгка даставіць кошык асам.

Ідун жыла ў Брунакры, гэта значыць полі студняў, царстве ўсёажыўляльных студняў маладосці[3].

У гонар Ідун названы астэроід (176) Ідуна, адкрыты ў 1877 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]