Перайсці да зместу

Брагі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брагі
Міфалогія германа-скандынаўская міфалогія
Сфера ўплыву паэзія[1]
Пол мужчынскі пол[1]
Бацька Одзін[2]
Браты і сёстры Бальдр, Höðr[d], Хэрмод, Тор, Meili[d], Víðarr[d] і Váli[d]
Жонка Ідун[3][4][…]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малюнак Карла Вахлбама
(1810—1858)

Бра́гі — у германа-скандынаўскай міфалогіі бог-скальд, праслаўлены мудрасцю і красамоўствам, муж багіні Ідун[5]. Як правіла, яго малявалі старым і з доўгай барадой, гэтакім сімвалам мудрасці і багатага вопыту, з запасу якога паэтам трэба чэрпаць свае думкі і вобразы[6].

Імя Брагі звязана з вядомым з «Малодшай Эды» міфам пра Мёд паэзіі. Паводле легенды, Одзін выкраў чароўны напой у Гутунга, а дасягнуўшы Асгарда, пераліў яго ў залатыя пасудзіны, якія затым аддаў свайму сыну Брагі. Лічыцца, што з тых часоў сапраўдны талент даруецца толькі выбраным.

Рунічныя пісьмёны, выразаныя паводле адной песні Эды (першая песня пра Брунгільду) на яго мове, паказваюць на яго мудрасць і красамоўства. Адна глава Сноравай Эды (Брагарэдур) змяшчае ў сабе міфічныя апавяданні, якія Брагі на балі ў палацы багоў распавядае Эгіру. Ён належыць да Асаў і паводле адной песні, пазнейшага паходжання (Hrafngaldr), разам з Хеймдалем і Локі адправіўся ў ад, калі па знаках даведваюцца пра смерць Бальдра, і тры гады заставаўся там у Ідуны. У памяць яго на балях гасцей абыходзіла кругавая чара, і над ёй прамаўляліся ўрачыстыя зарокі[6].

Зноскі

  1. 1 2 Cassell's Dictionary of Norse Myth & LegendCassell & Co, 2002. — С. 70. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
  2. группа авторов, Абрамович-Барановский С. С., Агафонов В. К. и др. Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890.
  3. Идунь // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 807.
  4. Браги // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 533–534.
  5. Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  6. 1 2 Браги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.