Геўён
Геўён | |
---|---|
![]() | |
Пол | жанчына[1] |
Муж | Skjöldr[d][1] |
![]() |
Геўён, або Геф’ён (Gefyon — «дарыльшчык»; таксама Gefjon, Gefjun, Gefn) — у скандынаўскай міфалогіі багіня ўрадлівасці, адна з асаў, нявінніца, якой служаць памерлыя дзяўчыны. У Эдзе захавалася паданне, што Геўён, жанчына з роду Асаў, атрымала ад конунга Швецыі Гюльві ў дар за займальныя гаворкі столькі зямлі, колькі можна ўзараць на 4 быках за адныя суткі. Геўён ператварыла ў быкоў сваіх сыноў, народжаных ад велікана, і яны правялі такую глыбокую разору, што адрэзалі ад Швецыі вялікі кавалак зямлі, названы Геўён востравам Зеландыя. На месцы ж гэтай зямлі ўтварылася возера Меларэн, а пракапаны канал стаў пралівам Эрэсун. Меркавана гістарычная аснова міфа — перасяленне данаў са Швецыі ў Данію ў III—IV стст.
У Сазе пра Інглінгаў распавядаецца, што Геўён выйшла замуж за сына Одзіна Ск’ёльда і жыла разам з ім на востраве Зеландыя ў Хлейдрэ (суч. Лайрэ, каля Роскіле).
Геўён асацыюецца з земляробствам, цнотай і поспехам. Дзяўчыны, якія паміралі нявінніцамі, станавіліся яе світай у замагільным жыцці, таму яна характарызуецца як багіня дабрадзейнасці, але, насуперак усяму, яна была багіняй дастатку. Акрамя таго, «Гефн» — адно з імёнаў Фрэі — старажытнаскандынаўскай багіні ўрадлівасці, каханні, прыгажосці.
У Капенгагене знаходзіцца скульптура з фантанам, прысвечаная Геўён.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — 2002. — С. 126. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5