Цюр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Цюр
Týr
Tyr and Fenrir-John Bauer.jpg
Цюр і Фенрыр
Бог вайсковай доблесці
Міфалогія Германа-скандынаўская міфалогія
Сфера ўплыву вайна[1] і лравасуддзе[d][1]
Пол мужчынскі пол[1]
Бацька Одзін
Брат Тор, Бальдр, Хёд, Хермод, Валі, Відар
Commons-logo.svg Цюр на Вікісховішчы

Цюр, Цір або Тыу (Týr, таксама Ziu) — у германа-скандынаўскай міфалогіі, аднарукі бог вайсковай доблесці. З асаў, сын Одзіна і веліканкі, сястры Гіміра.

Цюр пазбавіўся рукі, калі асы вырашылі скаваць велізарнага ваўка Фенрыра чарадзейным ланцугом. Па адной з версій, Цюр уклаў сваю руку ў пашчу Фенрыра ў знак адсутнасці благіх намераў. Калі воўк не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. У адпаведнасці з эсхаталагічнымі міфамі вікінгаў, у дзень Рагнарок Цюр будзе ваяваць з жахлівым сабакам Гармам, і яны заб’юць адзін аднаго.

Імя Тыу даследчыкі суадносяць з рэканструяваным імем агульнаіндаеўрапейскага вярхоўнага бога, валадара нябёсаў (*Dyeus, пар. Зеўс, Дзьяус, Дэва, лац. Deus «бог»). Мяркуецца, што Тыу быў выцеснены з гэтай іпастасі Одзінам[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 480. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
  2. Тюр. Мифы народов мира под редакцией С. Токарева, М.: Российская энциклопедия, 1994.