Вэ (міфалогія)
Вэ | |
---|---|
![]() | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Бор |
Маці | Бэстла |
Браты і сёстры | Одзін і Вілі |
![]() |
Вэ (стар.-сканд.: Vé) — скандынаўскі бог, адзін з трох братоў-багоў (Вілі, Вэ і Одзін), якія стварылі Мідгард, свет людзей. Вэ часта разглядаецца як адна з выяў Одзіна. Аднак, у «Перабранцы Локі» і «Сазе пра Інглінгаў» паказваецца, што Вілі і Вэ кіравалі ў адсутнасць Одзіна дзяржавай і спалі з яго жонкай Фрыг[1].
Паходжанне бога Вэ
[правіць | правіць зыходнік]Буры спарадзіў Бора, у якога было тры сыны: Одзін, Вілі і Вэ.
Дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]Одзін з братамі забілі Іміра, і з яго цела стварылі свет. Плоць Іміра стала зямлёй, кроў — морам, косці — гарамі, чэрап — небам, валасы — лесам, а вейкі — сценамі Мідгарда.
Сыны Бора паднялі зямлю, зладзілі на ёй Мідгард, а затым ажывілі драўляныя статуі людзей, засяліўшы імі сваё царства.
У міфе гаворыцца, што спачатку людзі былі нежывыя і не мелі лёсу. Ажывілі іх багі, але далі лёс людзям норны.
Багі зладзілі нябесны звод і вызначылі ролі Сонца і Месяца, упарадкаваўшы рух гэтых свяціл і, такім чынам, усталяваўшы змену сутак і месяцаў.
На гэтым этапе ўладкавання свету багі, да таго ж, утаймоўваюць змея Ёрмунганда, ваўка Фэнрыра і гаспадыню царства мёртвых Хэль.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Звесткі пра этапы стварэння і ўладкавання свету выкладзены галоўным чынам у адной з песень «Эды», «Прадраканні вёльвы», і часткова дапаўняюцца іншымі крыніцамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
- Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Сінельчанка В. Н., Пятроў М. Б. У свеце міфаў і легенд.
- Сямёнава М. Дзевяць светаў.