Ізабела Пятроўна Гудвіловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізабела Пятроўна Гудвіловіч
Род дзейнасці збіральнік фальклору, збіральнік народнай музыкі, folk song collector

Ізабела Пятроўна Гудвіловіч — збіральніца і захавальніца беларускага фальклору пачатку XIX стагоддзя. Яе багатая песенная калекцыя была перададзена рускаму збіральніку і выдаўцу вусна-паэтычных твораў П. Кірэеўскаму і склала яго асобны «беларускі архіў». Калекцыя ўключае масленічныя, велікодныя, купальскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, бяседныя, любоўныя песні, прыпеўкі да танцаў і скакухі запісаны ў ваколіцах Койданава (Дзяржынск), Барысава, Мінска, Слуцка, Вілейкі, Івянца, Зембіна і інш. мясцін. Запісы беларускіх песень і прыпевак у большасці не былі апублікаваны (зберагаюцца ў фондах Гістарычнага музея ў Маскве). Частку песень з гэтай калекцыі апублікаваў у сваіх выданнях П. Бяссонаў[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]