Ізраіль Львовіч Каганаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізраіль Львовіч Каганаў
Дата нараджэння 1 мая 1902(1902-05-01) ці 1 (14) мая 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Ізраіль Львовіч Каганаў (руск.: Каганов Израиль Львович; 1 мая 1902, Клімавічы — 1985, Масква) — савецкі вучоны ў галіне прамысловай электронікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РФ, заснавальнік і кіраўнік кафедры Прамысловай электронікі Маскоўскага энергетычнага інстытута. Прызнаны спецыяліст у галіне кіруемых ртутных выпрамнікоў і іённых пераўтваральнікаў. Стваральнік хуткадзейных і бескантактавых рэгулятараў напружання выпрамнікоў для электролізу алюмінія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні ў 1925 Маскоўскага Вышэйшага тэхнічнага вучылішча (МВТВ) працаваў инжынерам на Харкаўскім электрамеханічным заводзе, затым у Маскве ў Дзяржаўным электратэхнічным трэсце, удзельнічаў у будауніцтве і наладцы першых цягавых падстанцый з ртутным выпрамнікамі для трамвая і электрыфицыраванага транспарту. У 1929 — галоўны инжынер па электраабсталяванні кінафабрыкі (пазней «Масфільм»), выкладаў у МВТВ, з 1931 у Маскоўскім энэргетычным інстытуце (МЭІ), у 1931-40 — намеснік загадчыка кафедрай «Электратэхнікі». У 1933-34 ўпершыню ў краіне пачаў чытаць курс па электронных і іённых пераўтваральніках, выдаў падручнік па гэтым курсе (1937). Адначасова ў 1934-47 працаваў ва Ўсесаюзным электратэхнічным інстытуце імя У. І. Леніна (УЭІ) у Маскве. У 1943 па яго ініцыятыве у МЭІ створана кафедра і пачата падрыхтоўка спецыялістаў па іённым прыборах і пераўтваральніках току (з 1950 кафедра «Прамысловая электроніка»), загадваў кафедрай да 1974. Старшыня Навукова-метадычнага савета па прамысловай электроніцы пры Мінвузе СССР (1961-76).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Інвертавання пастаяннага току ў трохфазны» (1941);
  • «Электронныя іённыя пераўтваральнікі (Асновы прамысловай электронікі)», ч. 1-3 (1950-56);
  • «Іённыя прыборы» (1972)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]