Клімавічы
Горад
Клімавічы
| ||||||||||||||||||||||||||||
Клі́мавічы[3] (афіц. транс.: Klimavičy) — горад у Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна. За 124 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Унеча. Звязаны аўтадарогамі з Крычавам, Касцюковічамі, Хоцімскам. Насельніцтва 16 346 чал. (2017)[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадана ў XIV ст. у дакуменце звязаным са шляхецкім родам Асмалоўскіх. На пачатку XVII ст. у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 годзе тут заснаваны манастыр дамініканцаў. З 1720 года належалі Бялецкім, з 1758 — Галынскім. З 1772 года, пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі.
З 1777 года горад, цэнтр павета, у 1781 годзе атрымалі герб.
У 1804 годзе ў Клімавічах знойдзены найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі скарб антычных манет.
У 1850-я гады ў горадзе дзейнічала 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных устаноў, бібліятэка, бальніца, аптэка. У 1883 годзе пачала дзейнічаць тытунёвае прадпрыемства, у 1897 — спіртаачышчальнае прадпрыемства. На тракце Орша-Клімавічы-Касцюковічы была паштовая станцыя. У 1883 годзе адкрыта бальніца і аптэка.
У 1904 годзе ў горадзе 718 дамоў (18 вуліц, 6 завулкаў, 2 плошчы), 21 дробнае прадпрыемства, бальніца, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 тракціраў і чайных, 9 заезных дамоў, жаночая і мужчынская гімназіі, 4 вучылішчы. Таксама ў пачатку XX ст. у горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, аптэка, народны дом.
У лістападзе 1917 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада. З ліпеня 1924 да 1927 года цэнтр Калінінскай акругі. У 1925—1926 гадах выдавалася акруговая газета «Наш працаўнік». З 1927 года цэнтр раёна. У 1929—1930 гадах праз Клімавічы пракладзеная чыгунка. 5 мая 1932 года створаны ветэрынарны тэхнікум.
З 10 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 гада горад акупіраваны нямецкімі войскамі, якія загубілі каля 800 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічала Клімавіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 4706 чал.[5]
- 1972 год — 13,9 тыс. чал.[5];
- 1995 год — 17,5 тыс. чал.[5]
- 2006 год — 15,4 тыс. чал.;
- 2009 год — 17 064 чал. (перапіс)[6];
- 2015 год — 16 374 чал.[7];
- 2016 год — 16 445 чал.[8];
- 2017 год — 16 346 чал.[4]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Дружба».
Культура і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Клімавіцкі краязнаўчы музей. Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. З 2001 года ў горадзе праводзяць Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Данііл Сямёнавіч Воранаў (нар. 1925) — беларускі архітэктар.
- Ізраіль Львовіч Каганаў, вучоны ў галіне прамысловай электронікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Пётр Рыгоравіч Кантаровіч (1905—1968) — матэматык, доктар матэматычных навук, прафесар
- Акцябр Паўлавіч Комаў (1923—1993) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар[9]
- Мікалай Парфір’евіч Клаўс, дырыжор
- Леанід Леанідавіч Карніенка, беларускі лыжны гоншчык
- Валянціна Аўраамаўна Маслава, беларускі мовазнавец
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь 2009
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клімавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Клімавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 390—391. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Філякоў, У. Клімавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клімавічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Клімавічы на OpenStreetMap
- Надвор’е ў горадзе Клімавічы