Чайнік Расела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Імбрык Расэла)

Чайнік Расела, які часам называюць нябесным чайнікам або касмічным чайнікам, з’яўляецца аналогіяй, упершыню прыдуманай Бертранам Раселам (1872—1970) для дэманстрацыі ідэі пра тое, што філасофскі цяжар доказу ляжыць на тым, хто робіць навукова нефальсіфікавальныя сцвярджэнні, а не на тых, хто сумняваецца ў гэтых сцвярджэннях, што асаблівым чынам тычыцца рэлігіі.

У сваім артыкуле «Ці ёсць Бог?» («Is There a God?»)[1] Расел пісаў:

Многія прававерныя кажуць, нібыта гэта справа скептыкаў абвяргаць прынятыя догмы, а не справа дагматыкаў іх даказваць. Гэта, канечна, памылка. Калі б я выказаў здагадку, што паміж Зямлёй і Марсам існуе фарфоравы чайнік, які круціцца па эліптычнай арбіце вакол Сонца, ніхто б не быў здольны аспрэчыць маё сцверджанне, пры ўмове, калі я прадбачліва дадам, што чайнік настолькі малы, што нават нашы наймагутнейшыя тэлескопы не ў сілах яго убачыць. Але калі б я затым сказаў, што паколькі маё сцверджанне не можа быць аспрэчана, то сумненне ў ім ёсць недапушчальнае нахабства з боку чалавечага мыслення, усе б палічылі, што я кажу бязглуздзіцу. Аднак калі б існаванне такога чайніка пацвярджалася ў старажытных кнігах, падавалася як святая ісціна штонядзелю і ўбівалася ў галовы дзяцей у школе, то сумненне ў яго існаванні стала б прыкметай эксцэнтрычнасці і прыцягнула б да скептыка ўвагу псіхіятра ў эпоху Асветніцтва або інквізітара ў больш раннія часы.

У 1958, Расел канкрэтызаваў аналогію як прычыну ўласнага атэізму:

« Я павінен называць сябе агностыкам; але, па сутнасці, я атэіст. Я не лічу, што існаванне хрысціянскага Бога больш магчыма, чым існаванне багоў Алімпа або Вальгалы. Возьмем яшчэ адзін прыклад: ніхто не можа даказаць, што фарфоравага чайніка, які круціцца па эліптычнай арбіце паміж Зямлёй і Марсам, не існуе, але ніхто і не лічыць, што гэта дастаткова верагодна, каб правяраць на практыцы. Я думаю, што хрысціянскі Бог з гэтай жа оперы.[2]

»

Контраргументы[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з контраргументаў, выстаўлены філосафам Эрыкам Рэйтанам [3], кажа, што вера ў Бога іншая, чым вера ў чайнік, таму што чайнікі матэрыяльныя, а, значыць, паддаюцца праверцы, і ўлічваючы тое, што мы ведаем пра фізічны свет, у нас няма падстаў думаць, што вера ў чайнік Расела абгрунтавана ці, прынамсі, ёсць некаторыя падставы думаць, што неабгрунтавана.[4]

Тэолаг Пол Чэмберлен кажа, што сцвярджэнне таго, што «пазітыўныя» праўдзівыя сцверджанні нясуць цяжар доказу, а «негатыўныя» праўдзівыя сцверджанні — не, з’яўляецца лагічнай памылкай.[5] Ён кажа, што «ўсе» праўдзівыя сцверджанні нясуць цяжар доказу, і на ўзор Матухны Гускі ці зубной феі, чайнік нясе большы цяжар не толькі з-за яго адмоўнасці, але і з-за яго несур’ёзнасці, аргументуючы наступным: «Калі мы заменім звычайных, сур’ёзных асоб, такіх як Платон, Нерон, Уінстан Чэрчыль, ці Джордж Вашынгтон гэтымі казачнымі персанажамі, стане ясна, што любы, хто адмаўляе існаванне гэтых персанажаў, нясе цяжар доказу роўны, а ў некаторых выпадках і большы за таго, хто сцвярджае пра іх існаванне.» [5] Гэты контраргумент эквівалентны адмаўленню argumentum ad ignorantiam як лагічнай памылкі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Bertrand Russell: Is There a God?
  2. Garvey, Brian (2010). "Absence of evidence, evidence of absence, and the atheist's teapot" (PDF). Ars Disputandi. 10: 9–22.
  3. http://www.religiondispatches.org/contributors/ericreitan/ Архівавана 3 чэрвеня 2014.
  4. Eric Reitan. Is God a Delusion?. Wiley-Blackwell. pp. 78–80. ISBN 1-4051-8361-6. {{cite book}}: Невядомы параметр |release_date= ігнараваны (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |media_type= (даведка)
  5. а б Chamberlain. Paul, Why People Don’t Believe: Confronting Seven Challenges to Christian Faith, pp. 82-83, Baker Books 2011

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Russell’s Teapot, гумарыстычны вэб-сайт, які выкрывае розныя рэлігійныя вераванні