Інэса Святаславаўна Гадэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інэса Святаславаўна Гадэ
Дата нараджэння 23 лютага 1950(1950-02-23) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Інэса Святаславаўна Гадэ (нар. 23 лютага 1950, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19721976 гадах архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 19761981 гадах старэйшы архітэктар «Белкамунпраект», у 19811994 гадах старэйшы архітэктар вытворчага аддзела, вядучы архітэктар, кіраўнік групы, загадчык сектара інстытута «Белаграпраект», у 19941999 гадах дырэктар ТАА «КСЕЛ», у 19992001 гадах галоўны архітэктар праектаў «Аўтарампрампраекта», у 20012002 гадах галоўны архітэктар прадпрыемства СУП «ІМО», у 20022004 гадах начальнік праектнага бюро ТАА «Кобас», у 20042006 гадах ГІП у ЗАТ «Вірас», у 20062007 — у ПУП «Кестен», у 20072008 — у ЗТАА «Мета-Інтэрнэшнл», у 20082010 гадах начальнік ўпраўлення па праектаванні ТАА «Сармат», у 20102011 гадах ізноў ГІП у ЗТАА «Мета-Інтэрнэшнл», у 20112013 гадах намеснік дырэктары па праектаванні, ГІП у «Творчай майстэрні архітэктара Ярмольчыка Р. М[1].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Сельгастэхпраекта з вылічальным цэнтрам (1975), Палац піянераў і школьнікаў, музычная школа па вул. Матусевіча, лабараторны корпус Белдзіправадгаса (1976), рэканструкцыя фасадаў Рэспубліканскага Дома мадэляў (1977) у Мінску[2].

Зноскі

  1. Годэ Инесса Святославовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. Годэ Инесса Святославовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Годэ Инесса Святославовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Годэ Инесса Святославовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.