Іосіф Майсеевіч Ліўшыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Майсеевіч Ліўшыц
Дата нараджэння 3 лютага 1904(1904-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1997(1997-01-17) (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны

Іосіф Майсеевіч Ліўшыц (3 лютага 1904, Дзяржынск, Мінскай вобласці17 студзеня 1997) — беларускі вучоны ў галіне гідралогіі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1925 года ў Наркамаце земляробства і Упраўленні гідраметэаслужбы БССР, у 1933—1941 і 1945—1978 гг. у БПІ (у 1938—1941 дэкан торфамеліярацыйнага факультэта, адначасова ў 1939—1941 і 1955—1962 загадчык кафедры), у 1948—1953 гг. у Інстытуце меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі АН Беларусі. З 1966 г. член Навуковага савета па праблемах Палесся.

Працы па гідралогіі рэк і забалочаных тэрыторый, водным балансе Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.18. кн.1 Мн., 2000, С.420