Іосіф Робертавіч Варановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Робертавіч Варановіч
Дата нараджэння 3 снежня 1928(1928-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2018(2018-08-21) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера траўматалогія, артапедыя і нейрахірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Іосіф Робертавіч Варановіч (3 снежня 1928, в. Гайна, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 21 жніўня 2018) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і з тых часоў працаваў у Беларускім НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 1972 па 1993 год — дырэктар БелНДІТА і адначасова галоўны траўматолаг-артапед Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік БелНДІТА.

І. Р. Варановіч абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990), старшынёй камісіі па ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, фізкультуры і спорце, членам ЦК Чырвонага Крыжа РБ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]